Праект Канцэпцыі рэсацыялізацыі былых зняволеных адводзіць вялікую ролю Царкве

турма9 снежня міжканфесійная місія «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне» правяла сход экспертнай групы ў рамках выканання праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Садзейнічанне інтэграцыі асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, у Беларусі». Эксперты з ліку навукоўцаў, спецыялістаў МУС, Мінпрацы і сацабароны і святароў хрысціянскіх канфесій Беларусі абмеркавалі праект Канцэпцыі рэсацыялізацыі асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі.

Вяртанне ў грамадства вызваленага з месцаў пазбаўлення свабоды чалавека і яго свядомае рашэнне адмовіцца ад працягу супрацьпраўнай дзейнасці могуць быць паспяховымі толькі пры ўмове змены яго светапогляду ў адпаведнасці з хрысціянскімі прынцыпамі, і роля Царквы ў гэтым першарадная, перадае church.by.

Менавіта таму праект Канцэпцыі надае вялікую ўвагу акармленню зняволеных, працы Царквы па аказанні дапамогі былым зняволеным і супрацоўніцтву пры гэтым з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі краіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі