Прэс-сакратар БПЦ: Царква вітае адмену смяротнага пакарання

ЛепінТэму «Смяротнае пакаранне ў Рэспубліцы Беларусь: тэорыя і рэальнасць» абмеркавалі 11 снежня на круглым стале ў Беларускім інстытуце правазнаўства (Мінск). У дыскусіі ўдзельнічалі выкладчыкі і студэнты інстытута, эксперты Палаты прадстаўнікоў, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Пазіцыю Праваслаўнай Царквы адносна смяротнага пакарання выклаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускага Экзархата протаіерэй Сергій Лепін. Ён нагадаў, што ў асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы сцвярджаецца, што пакаранне смерцю не можа мець належнага выхаваўчага значэння, робіць непапраўнай судовую памылку, выклікае неадназначныя пачуцці ў народзе. Паводле яго слоў, паколькі міласэрнасць да падшага чалавеку заўсёды больш пераважная за помсту, Царква вітае крокі дзяржаўных уладаў па адмене смяротнага пакарання, паведамляе church.by.

Разам з тым Касцёл прызнае, што пытанне аб адмене або непрымяненні смяротнага пакарання павінна вырашаць грамадства свабодна з улікам стану ў ім злачыннасці, праваахоўнай і судовай сістэм і меркаванняў бяспекі грамадзян.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі