Беларускім школьнікам праваслаўныя святары нагадалі пра сутнасць Раства
Шэраг сустрэчаў з сельскімі школьнікамі правёў праваслаўны святар протаіерэй Васіль Страха, настаяцель храма Арханёла Міхаіла ў Бігосава (Верхнядзвінскі раён). 11 снежня а. Васіль наведаў сярэднюю школу ў Асвее і распавёў прысутным школьнікам аб неабходнасці выканання запаведзяў Божых, праілюстраваўшы аповяд з жыцця праваслаўных святых.
12 снежня а. Васіль пагутарыў са школьнікамі сярэдняй школы аграгарадка Сар’я, распавёўшы пра тое, як неабходна паводзіць сябе падчас Посту, што гэта дае праваслаўнаму чалавеку, паведамляе eparhia992.by.
У гэты ж дзень клірык наваполацкага храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» іерэй Георгій Адынец сустрэўся з навучэнцамі 7-х класаў СШ № 5, распавёўшы ім пра тое, як важна асабліва ў пост пазбягаць нецэнзурнай лексікі і выкарыстоўваць магчымасць прынесці Богу пакаянне ў сваіх грахах на споведзі.
Урок маральнасці «Пагаворым аб вечным» прайшоў 12 снежня ў СШ № 37 Гродна ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры. Традыцыйна яго правёў святар гродзенскай Свята-Уладзімірскай царквы іерэй Васіль Татарчук. Тэмай у гэты раз сталі сутнасць міласэрнасці і шляхі маральнага самаўдасканалення. З дапамогай педагогаў і святара падлеткі аналізавалі такія абліччы зла, як расізм, генацыд, паведамляе orthos.org.
У гэты ж дзень сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Сергій Каравінскі прыйшоў да асаблівых навучэнцаў – кадэтаў. Урачысты вечар з нагоды прыняцця ў шэрагі кадэтаў вучняў 10-х класаў адбыўся ў бабруйскай СШ № 21. Звяртаючыся з павучальным словам да 55 навучэнцаў, надзеленых правам нашэння кадэцкай формы, а. Сергій казаў пра тое, як важна памятаць не толькі пра поспехі і дасягненнях, але і пра душу, паведамляе bobruisk.hram.by.
На выязное мерапрыемства з удзелам святара выправіліся пяцікласнікі СШ № 69 Гомеля. 9 снежня для іх была праведзеная культуралагічная экскурсія па храмах горада. Маршрут ўключыў у сябе храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца, пабудаваны ў 19 стагоддзі, дзе знаходзіцца абраз Божай Маці «Аўгустоўская», Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр, на тэрыторыі якога знаходзіцца Свята-Мікольскі храм, заснаваны ў 1904 году па блаславенні Іаана Кранштацкага на сродкі княгіні Ірыны Паскевіч-Эрыванскай, храм-помнік ахвярам аварыі на Чарнобыльскай АЭС Міхала Арханёла. Асабліва запомнілася школьнікам праведзеная ігуменам Феодарытам экскурсія па манастыры з магчымасцю наведаць надбрамную царкву прапачэснага Дыянісія і пазваніць у манастырскія званы, паведамляе eparhiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)