Святары Полацкай епархіі і школьнікі абмеркавалі, ці раэльна свята без алкаголю

porplisceКруглы стол з удзелам навучэнцаў 8-11 класаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў культуры, медыцыны і праваслаўнага духавенства адбыўся 12 снежня ў сярэдняй школе пасёлка Варапаева. Тэма сустрэчы гучала як «Свята без алкаголю: міф ці рэальнасць». Асноўным дакладчыкам выступіў настаяцель храма Уваскрэсення Хрыстова іерэй Георгій Лакотка, які распавёў пра тое, якім чынам Праваслаўная Царква вучыць праводзіць па-хрысціянску нядзельныя і святочныя дні.

12 снежня настаяцель храма Перамянення Гасподняга ў вёсцы Порплішча наведаў ўрачысты вечар, прысвечаны 130-гадоваму юбілею сельскай школы. У апошнія гады наладзілася цеснае супрацоўніцтва школьнага калектыву з Праваслаўнай Царквой, цяпер святар у гэтай школе – часты жаданы госць. Літаральна напярэдадні а. Віктар наведаў навучальную ўстанову з тэматычнай гутаркай пра вытокі і сутнасць патрыятызму, пра праваслаўны аспект гэтага панятку, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі