Архіепіскап Феадосій асвяціў следчы камітэт ў Наваполацку і сустрэўся з “афганцамі”

feodosijАрхіепіскап Полацкі і Глубоцкі Феадосій прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка, у які пераехаў Наваполацкі гарадскі аддзел следчага камітэта. Цырымонія адбылася 14 снежня.

Традыцыя запрашэння праваслаўнага духавенства на адмысловыя ўрачыстасці замацавалася ў Полацкім рэгіёне. На свяце прысутнічаў асабісты склад аддзела. Павіншаваць калектыў і прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця прыбыла кіраўніцтва абласнога і галоўнага ўпраўлення следчага камітэта Беларусі, прадстаўнікі мясцовых сілавых структур. Словы віншавання ў адрас навасёлаў прагучалі і ад ўладыкі Феадосія, які здзейсніў вадасвятны малебен і надзяліў асабістаму складу архірэйскае дабраславенне, паведамляе eparhia992.by.

Таксама 12 снежня ўладыка Феадосій сустрэўся з ветэранамі вайны ў Афганістане. Гутарцы папярэднічала здзяйсненне архіепіскапам Феадосіем набажэнства падзякі ў саборы Узнясення Святога Крыжа Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Падчас размовы ў Духоўна-асветніцкім цэнтры Спаскага абіталішча былі разгледжаныя далейшыя пытанні супрацоўніцтва Полацкай епархіі і Наваполацкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі