Праваслаўныя святары Навагрудчыны дабраславілі салдатаў тэрміновай службы
У Лідзе ў 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазе 13 снежня адбылася вайсковая прысяга маладога папаўнення. На ўрачысты мітынг, прысвечаны вайсковай прысязе, прыехаў настаяцель праваслаўнага храма святога Галакціёна пратаіерэй Расціслаў Лямачка, які выступіў са словам павучання і блаславення.
«Самае каштоўнае, што ёсць у чалавека – гэта жыццё, вялікі дар Божы. Маці добра ведаюць высокую цану жыццяў, якія яны падарылі сваім сынам. Яшчэ большую каштоўнасць набывае жыццё, якое чалавек прыносіць у дар, як ахвяру любові да блізкіх. А вайсковае служэнне – гэта і ёсць ахвяра, якую вы прыносіце ў дар сваёй Айчыне. Стаўцеся беражліва да блізкіх і ахвяруйце сабой», – сказаў святар салдатам, паведамляе eparhia.by.
У гэты ж дзень прыняцце вайсковай прысягі адбылося ў Наваградку ў 225 асобным радыё-тэхнічным палку асаблівага прызначэння. Па традыцыі на свята быў запрошаны настаяцель Барыса-Глебскага храма іерэй Мікалай Касяк. У сваім выступе а. Мікалай благаславіў маладых салдат добрасумленна выконваць воінскі абавязак, асвоіць вайсковую спецыяльнасць і адужваць духам і целам.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)