Рэгіянальныя моладзевыя канферэнцыі ХВЕ прайшлі ў Салігорску і Красным

otcovstvoСумесны вечар хвалы і малітвы адбыўся 29 лістапада ў салігорскай царкве веры евангельскай «Хрыстос для ўсіх». Удзел у сустрэчы прыняла моладзь некалькіх цэркваў рэгіёну. У якасці вядучых у малітве аб розных пачынаннях і патрэбах адзін аднаго змянялі моладзевыя музычныя групы. Па заканчэнні вечара адбылася сустрэча лідэраў моладзі рэгіёну.

У гэты ж дзень у царкве вёскі Краснае Маладзечанскага раёну прайшла рэгіянальная маладзёжная канферэнцыя на тэму бацькоўства. Удзел у ёй прыняў шэраг служыцеляў – рэгіянальны пастар Сяргей Стасілевіч, пастар памеснай царквы Міхаіл Вайніловіч, рэгіянальны моладзевы кіраўнік Андрэй Шыцік, абласны моладзевы служыцель Максім Букацін, паведамляе cxbe.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі