У Мінску прайшло пашыранае пасяджэнне Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ
У Мінску 11 снежня прайшло пашыранае пасяджэнне Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ. У мерапрыемстве ўпершыню прынялі ўдзел усе адказныя за місіянерскае служэнне ў беларускіх праваслаўных епархіях.
Падчас пасяджэння былі прадстаўленыя найбольш яркія рысы місіянерскага служэння ў кожнай епархіі Экзархата, сфармуляваныя асноўныя цяжкасці на шляху развіцця праваслаўнага сведчання ў Беларусі, паведамляе sobor.by.
У якасці слухачоў у пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі. Адным з вынікаў супрацоўніцтва Сінадальнага місіянерскага аддзела і місіянерскай лабараторыі кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі стала распрацоўка метадычных матэрыялаў па арганізацыі місіянерскага служэння ў асяроддзі моладзі, дзяцей-сірот і людзей, якія знаходзяцца ў крытычнай жыццёвай сітуацыі. Гэтыя матэрыялы былі прадастаўлены ўдзельнікам пасяджэння.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)