Каталіцкія супольнасці правядуць аплаткавыя сустрэчы

oplatkaАплаткавыя сустрэчы правядзе шэраг каталіцкіх супольнасцяў. У Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах 20 снежня адбудзецца перадкалядная аплаткавая сустрэча выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў і сяброў навучальнай установы. Запланаваныя канцэртная і конкурсная праграмы, цёплая сяброўская атмасфера за вігілійным сталом і дзяленне аплаткай.

26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. На сустрэчу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі гэтай пілігрымкі, а таксама тыя, хто плануе да яе далучыцца, паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі