Перадкалядныя духоўныя практыкаванні праходзяць у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

SONY DSCУ грэка-каталіцкіх парафіях Мінска адбываюцца перадкалядныя рэкалекцыі. Адмысловыя Боскія Літургіі, а таксама духоўныя канферэнцыі з магчымасцю прыступіць да споведзі ўжо прайшлі ў парафіі Святога Духа (ніжні храм касцёла святых Сымона і Алены). Рэкалекцыі правёў а. Зміцер Грышан з Віцебска.

21 снежня а. Андрэй Буйніч з Ліды распачне рэкалекцыі ў парафіях Праведнага Язэпа і святога Мікалая ў капліцы душпастырскага цэнтра святого Язэпа, што месціцца па вуліцы Арджанікідзэ. Рэкалекцыі працягнуцца да 22 снежня, расклад можна пабачыць на сайце svjazep.org.

У парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якая збіраецца да малітвы ў капліцы душпастырскага цэнтра ў завулку Снежным, рэкалекцыі пройдуць 20 і 21 снежня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі