Семінар па стварэнні сайтаў прайшоў у Мінску (фота)

SONY DSCСемінар для хрысціянскіх журналістаў і блогераў прайшоў у Мінску 13 снежня і быў цалкам прысвечаны пытанням распрацоўкі і прасоўвання сайтаў.

У семінары паўдзельнічалі 20 супрацоўнікаў рэлігійных сайтаў, удзельнікаў медыяслужэнняў, журналістаў ды блогераў, не абыякавых да рэлігійнай тэмытыкі.

Аб важнасці распрацоўкі інфармацыйнай канцэпцыі сайта распавёў галоўны рэдактар партала КРЫНІЦА.INFO Анатоль Шырвель. Аб стварэнні сайта, патрэбных для гэтага кампутарных праграмах і дапаможных інтэрнет-сервісах распавёў медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Былі закрануты таксама пытанні прасоўвання сайтаў ў сацыяльных сетках.

Арганізоўваюць такія сустрэчы Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO. Мінулы падобны семінар для жыхароў сталіцы і Мінскай вобласці адбыўся 21 лістапада і быў прысвечаны, галоўным чынам, практыцы напісання тэкстаў для інтэрнэт-рэсурсаў.

Фота Мікалая Куксачова

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі