Севярынец сустрэўся з рэлігійнымі дзеячамі Чэхіі

1418635015_21_vaclav_maly
Павал Севярынец і біскуп Вацлаў Малы

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец падчас свайго візіту 10-13 снежня ў Чэхію сустрэўся з шэрагам чэскіх палітыкаў, грамадскіх і рэлігійных дзеячоў.

Так, 12 снежня ён яго вітаў былы дысідэнт і палітвязень, дапаможны каталіцкі біскуп пражскі Вацлаў Малы. Таксама ў гэты ж дзень прайшлі перамовы з чэшскім евангельскім багасловам і публіцыстам, ганаровым старэйшым царквы «Хрысціянская супольнасць” Данам Драпалам, паведамілі ў bchd.info.

Апроч таго, сопредседатель БХД правеў перамовы з еўрадэпутатамі ад хрысціянска-дэмакратычных партый “ТОП 09” і “ХДЗ-ЧНП”  Лудэкам Нідэрмаерам, Ярамірам Штэцінам і Паўлам Свобадай, дарадцам еўрадэпутата Марэкам Ганнібалам, былым амбасадарам Чэхіі ў Францыі Паўлам Фішарам, віцэ-старшынём Палаты дэпутатаў ад партыі ТОП 09 Пятрам Газдзікам, старшынём партыі TOP 09, былым міністрам замежных спраў і кандыдатам у прэзідэнты Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам, віцэ-старшынём і экспертам па знешняй палітыцы ТОП 09 Марэкам Жэнішакам, дэпутатам ад партыі ХДС-ЧНП Андрэем Бэнешікам, старшынём ХДС-ЧНП і віцэ-прэм’ерам чэскага ўраду Паўлам Белабрадакам. Апошняя афіцыйная сустрэча палітыка прайшла ў Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.

З Паўлам Белабрадакам ішла гаворка пра сур’ёзную дапамогу Беларусі, пра стажыроўкі для беларускіх экспэртаў, пра экспэртызы, якія чэскія экспэрты могуць рабіць для законапраектаў, распрацаваных у Беларусі, і гэтак далей.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі