У Слуцкім раёне на пажары загінула сям’я

пожарУ Слуцкiм раёне ў вёсцы Малая Падзер Бокшыцкага сельсавета 14 снежня ноччу згарэла сям’я падчас пажару ў доме №10 па вуліцы Лугавая. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусi.

Калі да месца прыбылі ратавальнікі, дом гарэў адкрытым полымем.

Гаспадар выбраўся з палаючага дома сам, але неўзабаве памёр – яго смерць канстатавалі медработнікі, якія прыбылі на месца.

У палаючай хаце былі знойдзены целы жонкі гаспадара і іх чатырохгадовай дачкі.

Агнём знішчаны гараж з легкавым аўтамабілем. Дом выгарэў знутры.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій – парушэнне правілаў тэхнікі і пажарнай бяспекі пры афарбоўцы аўтамабіля.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі