У студзені ў Навагрудскай епархіі пройдзе фестываль «За Каляднай зоркай»
Навагрудская епархія запрашае навучэнцаў гімназій і школаў Навагрудка і Навагрудскага раёна прыняць удзел у фестывалі хрыстаславаў «За Каляднай зоркай», які адбудзецца ў канцы студзеня. Фестываль праводзіцца з мэтай адраджэння добрых праваслаўных традыцый беларускага народа ў святкаванні Божага Нараджэння.
Удзельнікамі могуць быць навучэнцы любога ўзросту, у іх ліку можна выступаць і дарослым. Колькасць членаў каманды хрыстаславаў – ад 6 да 10 чалавек, каманды павінны прадставіць праграму (песні і вершы), па часе якая не перавышае 5-6 хвілін. Выступ хрыстаславаў павінен быць накіраваны на тое, каб прынесці людзям радасную вестку пра Нараджэнне Хрыстовае, павіншаваць іх са святам. Падрабязныя крытэрыі ацэнкі журы прадстаўлены на sobor.by.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
15.12.2014
Абвесткі, Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
Фотарэпартаж
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)