24 снежня пройдзе Дабрачынны Калядны Канцэрт

Kalyady-w-Piratakhi24 снежня ў клубе «Піраты» адбудзецца Дабрачынны Калядны Канцэрт. Мэта святочнай акцыі — сабраць карысныя рэчы для дзетак са школ-інтэрнатаў, дзіцячых дамоў, прытулкаў, бедных сем’яў, а таксама анкалагічных устаноў.

Новы год і Каляды – гэта час, калі асабліва хочацца верыць у цуд і здзяйсненне мараў. А яшчэ гэта магчымасць дапамагчы тым, каму гэта вельмі патрэбна. Можна прыносіць канцылярскія прылады, цацкі, вопратку ў добрым стане і розныя іншыя карысныя рэчы. Свае ахвяраванні можна будзе пакінуць на ўваходзе ў клуб.

У гэты вечар на сцэне Піратаў выступяць гурты HURMA, MARTIN S., БУЛЬВАР і NGe.

Уваход вольны

Пачатак 18-00
клуб «Піраты»
Партызанскі праспект, 6а

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі