Перад Раством у Віцебску прайшла сустрэча для англамоўных вернікаў

сустрэчаУ касцёле Святога  Духа ў Віцебску, пробашчам якога з’яуляецца айцец Адам Квяткоўскі SDS,  кожную нядзелю адбываецца Святая Імша на англійскай мове для замежных студэнтаў i ўсіх жадаючых вернікаў.

Святую Імшу цэлебруе айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap, а дапамагае яму настаўніца англійскай мовы спадарыня Ядвіга Сіпайла паведамляе catholicnews.by.

14 студзеня адбылася чарговая Святая Імша і сустрэча перад Божым Нараджэннем  для англамоўных вернікаў. У ёй прыняў удзел біскуп Віцебскай Дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Удзельнікі падзяліліся аплаткам, пакаштавалі прыгатаваныя традыцыйныя стравы з розных краін (Ганы, Нігерыі, Шры-Ланкі).

Ад біскупа ўсе атрымалі маленькія сувеніры. Гучалі прыгожыя спевы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Біскуп зайграў на гітары калядную песню “Ночка ціхая зарыста”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі