У царкве “Благадаць” за тры дні прачыталі Новы Запавет
На працягу трох дзён 12-14 снежня вернікі царквы хрысціян веры евангельскай “Благадаць” Мінска збіраліся, каб сумесна прачытаць 27 кніг Новага Запавету.
Яўген Кот, моладзевы служыцель царквы “Благадаць”, пачаў першае служэнне хуткачытання, зачытаўшы Пс.118: 105 «Слова Тваё – светач нагам маім і святло сцежцы маёй», паведамляе cxbe.by.
Як адзначыў Дзямід Кісляк, гэта магчымасць паглыбіцца ў Слова Божае і гэта дабраславенне.
Першы дзень чытанняў быў адкрыты на маладзёжным служэнні ў пятніцу чытаннем Евангелля ад Матфея. Пяцёра чытальнікаў чыталі ўслых, а прысутныя сачылі па сваіх Бібліі або па тэксце, якія транслюецца на экране.
У другі дзень, суботу, чытанні пачаліся ў 10.00 і скончыліся ў 19.00 з перапынкамі на абед і чай. Былі прачытаныя кнігі ад Евангелля ад Марка да 2-га Паслання да Карынфянаў.
У нядзелю, 14 снежня, служэнне хуткачытання праходзіла з 17.00 да 20.00, былі прачытаныя кнігі Новага Запавету ад Паслання Галатаў да Адкрыцця.
Апошняю главу Адкрыцця прачыталi стоячы, што падкрэслівае чаканне вернікамі другога Прышэсця Хрыста.
Хуткачытанне Бібліі – выдатная магчымасць прачытаць Пісанне за кароткі час і атрымаць адкрыццё з Слова Божага. Вернікі ўжо не першы год збіраюцца на падобныя мерапрыемствы. Апошняе такое служэнне прайшло 13-15 снежня 2013 года.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)