У Каробчыцах пад Гродна асвечаная каталіцкая капліца
Асвячэнне капліцы ў падвальным памяшканні будучага будынка касцёла адбылося 13 снежня ў парафіі святога Максімільяна Кольбэ і святога Станіслава ў вёсцы Каробчыцы на Гродзеншчыне. Капліцу асвяціў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На асвячэнне прыехалі шматлікія вернікі і святары Гродзенскага дэканата.
Ад пачатку вернікі маладой парафіі маліліся пад адкрытым небам, пасля ў намёце, пазней у арэндаванай старой краме. Як адзначыў у гаміліі падчас Імшы пробашч гродзенскай парафіі святога Францішка Ксаверыя кс. Ян Кучынскі, арганізацыя парафіі і будаўніцтва капліцы “было часам чакання, падобным да Адвэнту, часу, калі мы чакаем прыйсця маленькага Езуса”, паведамляе grodnensis.by.
Пасля Святой Камуніі ў табэрнакулюм упершыню быў змешчаны Найсвяцейшы Сакрамэнт і запаленая вечная лампадка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)