Навагрудскі бацюшка распавёў моладзі пра тое, што такое Пост

besedaГутарку са старэйшакласнікамі СШ № 5 Навагрудка пра значэнне Каляднага посту ў жыцці чалавека правёў настаяцель праваслаўнага храма ў гонар іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» пратаіерэй Аляксандр Шыш.

Тлумачачы маладым людзям, што існуюць асобныя перыяды ў царкоўным годзе, спецыяльна прысвечаныя асабліваму ўстрыманню, святар нагадаў: «Трываючы пост цялесны, неабходна памятаць, што галоўнае – пост духоўны. Таму калі чалавек абмяжоўвае сябе ў ежы, але пры гэтым не наведвае храм, удзельнічае ў якіх-небудзь забаўках і забавах, то адчувальнай карысці яму пост не прынясе. Без малітвы за Набажэнствам унутраны сэнс паста зразумець немагчыма», паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі