Евангельскія цэрквы Мінска адзначаць Раство спектаклямі і балем

ВіфлеемНядзельная школа мінскай царквы «Абуджэнне» аб’яднання кансерватыўных евангельскіх хрысціян-баптыстаў запрашае жадаючых на Калядны спектакль «Добры след». Спектакль адбудзецца 25 снежня а 13:00 па адрасе вуліца Таёжная 72 А, паведамляе conservative.by.

Займальная калядная гісторыя, расказаная дзецьмі, песні і танцы ў выкананні дзяцей чакаюць гасцей мінскай царквы хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё» (вуліца Кавалёва, 72) 25 снежня а 12:00 і 14:00. Кожнае дзіця атрымае падарунак, паведамляе newlife.by.

Святочнае служэнне ў «Новым жыцці» пачнецца 24 снежня а 19:00. У праграме свята канцэртная праграма, Слова Божае і гісторыя Раства, падарункі для тых, хто ўпершыню прыйшоў у царкву.

Акрамя таго, 29 снежня ў царкве адбудзецца Калядны баль для шлюбных пар. Удзельнікаў вечарыны чакаюць прыемныя сюрпрызы, кухня ад шэф-кухароў, майстар-клас ад прафесіяналаў і цёплая сяброўская атмасфера і многае іншае.

А царква хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік» (завулак 3-и Загарадны, 11) 26 снежня а 17:00 і 27 снежня аб 11:00 і 17:00 запрашае на дзіцячае свята Божага Нараджэння. Уваход вольны, усім дзецям падарункі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі