Праваслаўны святар сустрэўся з насельнікамі дзіцячага санаторыя “Расінка”

rosinkaБлагачынны цэркваў Мёршчыны пратаіерэй Віктар Вабішчэвіч наведаў дзіцячую здраўніцу – санаторый “Расінка”. Сустрэча з дзецьмі, якія знаходзяцца на аздараўленні, а таксама іх мамамі, адбылася 16 снежня.

У актавай зале санаторыя сабраліся больш за 200 чалавек. У гутарцы, прысвечанай падрыхтоўцы да Божага Нараджэння і значэнню Каляднага паста ў духоўным жыцці праваслаўнага хрысціяніна, а. Віктар закрануў многія аспекты духоўна-маральнага выхавання, звярнуўшы асаблівую ўвагу на важнасць духоўнага выхавання бацькоў. «Трэба, перш за ўсё, – адзначыў бацюшка, – выгадаваць зерне веры ў сабе, каб потым гэта зерне веры пасеяць і ў сэрцы сваіх дзяцей, але без дапамогі Божай і Царквы гэта зрабіць немагчыма», паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі