Святары Полацкай епархіі надзялілі ўвагу састарэлым людзям
Сустрэча састарэлых насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Барунах, што пад Гальшанамі, з благачынным Браслаўскай праваслаўнай царкоўнай акругі пратаіерэем Анатолем Івановым адбылася 17 снежня.
Паспавядаўшы і прычасціўшы 8 чалавек, пратаіерэй Анатоль распавёў пацыентам пра значэнне Каляднага посту ва ўмовах прытулку для састарэлых, дзе няма магчымасці ўстрымлівацца ад той ці іншай ежы, бо насельнікі сілкуюцца тым, што ім прапанаванае. Святар параіў больш увагі надзяляць сваім паводзінам, стрымліваць язык, цярплівей ставіцца да суседзяў па палатах, а таксама, наколькі дазваляюць умовы пражывання, чытаць Святое Пісанне і духоўную літаратуру, больш маліцца, паведамляе eparhia992.by.
У Наваполацку па благаславенні настаяцеля прыхода Святога Міхала Арханёла пратаіерэя Аляксандра Шаховіча загадчыца гарадскога аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Ірына Дзмітрыева арганізавала духоўна-асветніцкую сустрэчу, прысвечаную духоўнай паэзіі і песні. 17 снежня ў госці ў аддзяленне прыйшлі аўтар двух паэтычных кніг Пётр Буганаў і выканаўца аўтарскіх песень Людміла Мяхедка. Таксама з пацыентамі пагутарыў а. Аляксандр Шаховіч, які распавёў пра вечныя каштоўнасці чалавечага жыцця і адказаў на пытанні.
16 снежня святары Глыбоцкага благачыння і сёстры сястрынства сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Глыбокім наведалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Пятрунава. Благачынны Глыбоччыны пратаіерэй Міхаіл Ізоітка і шэсць святароў Глыбоцкай акругі паспавядалі і прычасцілі ўсіх жадаючых хворых – больш за 120 чалавек. Падобныя візіты з мэтай духоўнага акармлення састарэлых здзяйсняюцца таксама ў Глыбоцкую раённую і Падсвільскую пасялковую больніцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)