Забойцу манашкі ў Рызе пакуль не знайшлі

паліцыяПа факце смерці ў сталіцы Латвіі Рызе каталіцкай манашкі, ураджэнкі Беларусі Леаніды Татарчук узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 116 Крымінальнага закона – забойства. На дадзены момант адбываецца следства, вінаватыя асобы пакуль не высветленыя.

Разам з тым сваякі загінуўшай мяркуюць, што жанчыну збіла машына, а каб схаваць сляды злачынства, кіроўца схаваў яе цела ў кустах, паведамляе tvnet.lv.

Як паведамляла Крыніца, сястра знікла 6 снежня пасля Імшы ў парафіяльным касцёле святога Язэпа ў Рызе па дарозе дадому. Яе пошукі працягваліся тыдзень, і 14 снежня яе цела знайшлі ў зарасніках на вялікай адлегласці ад дома.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі