Біскуп Фірысюк: мы на духоўнай вайне, але мы ў арміі пераможцаў

библияАляксандр Фірысюк, былы старшыня Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі, ганаровы біскуп, лічыць, што асноўная праблема, якая разбурае свет, дабрабыт, пазбаўляе людзей шчасця і радасці – гэта страта страху Божага, страху перад грахом.

Паводле яго слоў, асноўная атака дэманічных сіл накіравана на разбурэнне сям’і, хрысціянскіх каштоўнасцяў у сем’ях. І замест вернасці – здрады, замест любові – нянавісць, замест цноты – распуста, замест радасці дзетараджэння – аборты, кажа біскуп у сваім артыкуле, разважаючы над сямі вершамі з паслання апостала Паўла да Эфесянаў, паведамляе сайт krinica.org.

У цэрквах, духоўных семінарыях трэба глыбей ўнікаць і надаваць больш часу для навучання студэнтаў страху Божаму ў сямейным жыцці і ў грамадстве, а не толькі чалавечых дактрын і тлумачэнняў, падкрэсліў Аляксандр Фірысюк.

Шлях пераможнага радаснага жыцця ў духоўнай малітоўнай барацьбе: «…мацуйцеся Госпадам і магутнасцю сілы Ягонай» (Еф.6:10), нагадвае біскуп.

“Мы на духоўнай вайне, але мы ў арміі Хрыста, у арміі пераможцаў, так як Ісус Хрыстос – пераможца. Ён стварыў Царкву, і брамы пякельныя не адолеюць яе”, – перакананы Аляксандр Фірысюк.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі