Царква “Хрыстос для ўсіх” правяла канферэнцыю для служыцеляў нядзельных школ

14188264624346527 снежня ў Салігорскай царкве хрысціянаў веры евангельскай “Хрыстос для ўсіх” прайшла канферэнцыя для служыцеляў нядзельных школ Салігорскага рэгіёну.

Настаўнікі і іх памочнікі, служыцелі сабраліся разам для малітвы аб навучэнцах і развагі над Словам Божым, паведамляе cxbe.by.

Сярод гасцей былі кіраўнік місіі «Служэнне пакаленням” Віктар Бейн, адказная за дзіцячае служэнне ў Мінскай вобласці Ала Сільвановіч, адказная за дзіцячае служэнне ў рэгіёне Надзея Гарбацэвіч, рэгіянальны пастар Анатоль Ермаковіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі