Епіскап Бабруйскі: XXI стагоддзе даўно наступіла, а ўзровень уцягнутасці багасловаў ў дыялог пра чалавека застаўся ранейшым
Новы склад камісій Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы быў зацверджаны на апошнім пасяджэнні Святога Сінода. Думкамі пра тое, у якіх кірунках павінна развівацца яго дзейнасць, у інтэрв’ю праваслаўнаму парталу Праўмір падзяліўся член камісіі Міжсаборнай прысутнасці па пытаннях тэалогіі, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім (Беланожка).
На думку ўладыкі Серафіма, сёння як ніколі актуальнае выказванне знакамітага антраполага Леві-Строса – «XXI стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навукаў, альбо яго не будзе», якому ўторыць епіскап Каліст (Уэр), запэўніваючы, што пытанні антрапалогіі павінны стаць цэнтральнымі для сучаснага багаслоўя.
«Праблема ў тым, што XXI стагоддзе ўжо даўно наступіла, а ўзровень уцягнутасці багасловаў ў дыялог пра чалавека застаўся, на маю думку, ранейшым. У той час, як ледзь не штодзённыя навуковыя адкрыцці разам з новымі тэхналогіямі прыўносяць у нашае жыццё і новыя светапоглядныя пытанні, – кажа ўладыка Серафім. – На сённяшні дзень з афіцыйных царкоўных дакументаў па гэтым пытанні мы маем толькі аднайменны раздзел Сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы», паведамляе pravmir.ru.
На думку епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, сёння неабходная пастаянная дзеючая працоўная група навукоўцаў і багасловаў, якія бесперапынна працуюць разам, альбо ж грамадская група, здольная прапанаваць той ці іншы законапраект.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)