У Барысаве васьмікласнік “замініраваў” школу

001487_00000689787У Барысаве 18 снежня сярэднюю школу №16 па вуліцы Шпітальнай, 36 “замініраваў” васьмікласнік. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

У фае школы пасля 18.00 была знойдзена запіска з паведамленнем аб закладзенай выбуховай прыладзе.Работнікі МНС і адміністрацыя школы эвакуявалі з будынка звыш 300 чалавек. Пасля абследавання выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена.Праваахоўнікі высветлілі, што запіску напісаў навучэнец 8-га класа гэтай школы. Яго, пасля сустрэчы са следчымі, перадалі бацькам пад распіску, сказала Таццяна Беланогая, перадае БЕЛТА.

Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта па выніках праверкі прыме рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі