Яраслаў Раманчук: дэвальвацыя ў Беларусі ўжо ідзе
Пашырэнне “шэрага і чорнага” рынкаў і зніжэнне даверу да банкаў прагназуе эканаміст Яраслаў Раманчук. Яшчэ да прыняцця Нацбанкам рашэння аб увядзенні 30-працэнтнага збору доллар набывалі па 12 тыс. рублёў.
Раманчук падзяляе меркаванне калегаў, што сваім рашэннем рэгулятар фактычна адчыніў дзверы для нелегальнага рынку валюты. У інтэрв’ю Еўрарадыё эканаміст прагназуе курс ад 13 да 15 тыс. за долар бліжэйшым часам.
“Людзі не разумеюць, чаму з імі размаўляюць мовай пагроз і блакіровак іх грошай, якія яны не могуць выкарыстаць нават на новы год. Калі гэта будзе працягвацца, “шэры” рынак будзе пашырацца. І тут можа пачацца самае страшнае, калі людзі пачнуць забіраць свае ўклады з банкаў”, – сказаў эксперт.
Яшчэ да рашэння Нацбанка долар набывалі па 12 тыс. рублёў і гэта яскравая прыкмета таго, што дэвальвацыя ужо ідзе, лічыць Раманчук. Эксперт бачыць прычыну ў сітуацыі на валютна-фінансавым рынку Расіі, але лічыць, што Нацбанк Беларусі мог бы ўсяго гэтага крызісу пазбегнуць, проста зараней прадугледзеўшы, што і на нас гэта скажацца.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)