У Аўстрыі адкрылі Музей Раства

muzejМузей Божага Нараджэння, экспазіцыя якога складаецца з калядных сувеніраў ХІХ–ХХ стагоддзяў, адкрылі ў Аўстрыі.

Асновай “Музея Раства” сталіся экспанаты з прыватнай калекцыі Урсулі Клойбер, якая цягам доўгіх гадоў набывала іх у дробных гандляроў Амерыкі і Еўропы. Гэта віншавальныя паштоўкі, упрыгожванні, гірлянды, прылады святочнага дэкору, каляндары на тэму Раства і Новага Года, характэрныя для 1840-1940 гадоў, паведамляе catholic.by.

Экспанаты размешчаныя ў 11 выставачных залях. Сярод іх маецца ялінка часу Першай сусветнай вайны, упрыгожаная адмысловымі цацкамі, і стаенка 1880 года, падораная ў свой час жыхару Аўстрыі.

Выстава, прысвечаная Нараджэнню Хрыстоваму, працуе таксама ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску. Яна складаецца з экспанатаў сярэдзіны ХІХ стагоддзя, таксама там можна пабачыць копію цацкі, падоранай Папу Яну Паўлу ІІ украінскімі сталеварамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі