Прайшлі чарговыя пасяджэнні праваслаўных клубаў «Альтэрнатыва» і «У коле сям’і»

vkruguЧарговае пасяджэнне чальцоў клуба «Альтэрнатыва», які дзейнічае на базе гарадской СШ № 1, адбылося 18 снежня ў Скідзелі. Тэма чарговай гутаркі ўдзельнікаў клуба з навучэнцамі восьмых класаў гучала як «Твой выбар – тваё жыццё» і была прысвечана згубнасці шкодных звычак. У мерапрыемстве ўдзельнічаў настаяцель храма Святых навамучанікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай у Скідзелі пратаіерэй Кірыл Блізнюк. Пасля прагляду фільма «Гісторыя аднаго падману» а. Кірыл падзяліўся з моладзю меркаваннем царквы пра вытокі згубных залежнасцей, паведамляе orthos.org.

У гарадской бібліятэцы Навагрудка 20 снежня адбылося пасяджэнне праваслаўнага клуба старэйшакласнікаў і бацькоў СШ № 5. У клуб, створаны па ініцыятыве праваслаўнага духавенства, уваходзяць настаяцель храма святых Кірылы і Мяфода пратаіерэй Вадзім Кузьміч, чальцы Сястрынства святога апостала Іаана Багаслова, настаўнікі школы, супрацоўнікі гарадской бібліятэкі.

Падчас пасяджэння клуба старэйшакласнікі запоўнілі анкету «Чым мацуецца сям’я?» і паглядзелі фільм «Вера. Надзея. Любоў», а таксама пагутарылі са святым айцом і азнаёміліся з экспазіцыяй «Духоўная кніга ў сям’і», паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі