Банкі абавязалі павысіць курс куплі валюты ў насельніцтва

долларыУ Беларусі ў абменных пунктах з 23 снежня курс куплі ў насельніцтва валюты павінен быць менш рэальнага курсу продажу на 5%. Такое патрабаванне было агучана Нацбанкам 22 снежня.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік банкаўскіх колаў, які прысутнічаў на нарадзе ў Нацбанку, перадае finance.tut.by.

З улікам таго, што курс Нацбанка на 23 снежня складае 10 930 рублёў за даляр, курс продажу ў абменніку будзе каля 11 150 рублёў. Рэальная цана, па якой можна купіць даляр, з улікам збору ў 30%, складзе каля 14 490 рублёў. Згодна з новым патрабаванням Нацбанка, курс куплі банкам даляра ў насельніцтва складзе каля 13 770 рублёў.

Па словах прадстаўніка банкаўскага сектара, новая мера заклікана павялічыць прывабнасць продажу валюты фізічнымі асобамі менавіта ў абменных пунктах, каб не развіваўся чорны рынак.

Ён таксама паведаміў , што рэгулятар нагадаў банкам аб абавязковым выкананні патрабаванні па выдачы ўкладаў насельніцтву па іх патрабаванні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі