На Раство ў Беларусі будзе да +7 градусаў

снег5У панядзелак, 23 снежня, надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівая вільготная паветраная маса з Балтыйскага мора.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), паведамляе Белгідрамет. Вецер заходні, парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +2..+ 8°С. Атмасферны ціск будзе расці.

24 і 25 снежня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, і цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання.

24 снежня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе знаходзіцца ў межах ад -1°С па паўночным усходзе да + 7°С па паўднёвым захадзе краіны.

25 снежня на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, па поўдні з дажджом). У асобных раёнах слабы галалёд. Месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак ад -2°С па поўначы да + 5°С па поўдні краіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі