У Лідзе згарэла пажарная машына, якая ехала на выклік

огоньУ Лідзе Гродзенскай вобласці пажарны аўтамабіль, які ехаў на выклік, перакуліўся і загарэўся. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Калі пажарныя на трох машынах ЗІЛ” ехалі да месца выкліку, на скрыжаванні адна машына сутыкнулася з “БМВ”. Абодва аўтамабілі загарэліся, і агонь іх моцна пашкодзіў, перадае БЕЛТА.

Пасажырку БМВ” шпіталізавалі з траўмамі галавы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пажарныя аўтамабілі ехалі на чырвоны сігнал светлафора, першая і трэцяя машына ішлі з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі