Віфлеемскі агонь перадаюць па гарадах Беларусі

Vifleemskiy_ogon_mira_pribil_v_Belarusbig20 снежня ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску адбылася ўрачыстая сустрэча агню з Віфлеема.

У ёй ўдзельнічалі духоўнік Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыі, настаяцель праваслаўнага прыхода храма абраза Божай Маці «Неупиваемая Чаша» пратаіерэй Дыянісій Пясецкі ды кіраўнік Клуба праваслаўных следапытаў, клірык Свята-Петра-Паўлаўскага сабора пратаіерэй Аляксандр Ледаховіч.

Сёлета агонь беларускім праваслаўным прынеслі скаўты з Украіны, а беларускія падлеткі, у сваю чаргу, перадалі яго расійскім чальцам скаўцкага руху, паведамляе sobor.by.

Напярэдадні Раства Хрыстова Віфлеемскі агонь будзе ўрачыста прынесены ў праваслаўныя прыходы Беларусі і ў галоўны сталічны храм – Свята-Духаў кафедральны сабор.

У Гомель група скаўтаў даставіла Віфлеемскі агонь з каталіцкіх парафій Мінска, і ўсе ахвочыя могуць запаліць свае лампады, паведамляе katolik-gomel.by.

Агонь 21 снежня на нядзельнай святой Імшы ў Гомелі прыняў з рук мясцовых каталіцкіх скаўтаў біскуп Казімір Велікаселец.

Скаўты па дарозе на розных машынах заязджалі ў многія гарады, каб перадаць сімвал Раства, якое каталікі святкуюць 25 снежня: у Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Жлобін, Нясвіж, Баранавічы, Пінск, Лунінец, Мазыр.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі