Мітрапаліт Кандрусевіч назваў умовы візіту Папы ў Беларусь
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 23 снежня на прэс-сустрэчы з беларускімі журналістамі назваў галоўныя ўмовы візіту ў Беларусь Папы Рымскага Францішка. Паводле яго, для гэтага патрэбна афіцыйнае запрашэнне ад улад краіны і выразна выказаная згода Царквы большасці – Беларускай Праваслаўнай Царквы.
“Чакаем візіту, не можам дачакацца. Чакалі Яна Паўла ІІ – не дачакаліся, чакалі Бенедыкта XVI – не дачакаліся. Але, як кажуць у Беларусі, Бог любіць тройцу. Таму молімся, спадзяемся, жывём надзеяй”, – адзначыў іерарх, паведамляе карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.
Каментуючы ж намер БПЦ дамагацца самакіравання, мітрапаліт адзначыў, што не хоча лезці са сваім статутам у чужы манастыр. “Калі прымуць, значыць, так будзе. Гэта іх права. Думаю, што да гэтага далёкі шлях, бо рашэнне павінна быць прынята на саборы. ЦІ будзе прынята, не ведаю”, – заявіў арцыбіскуп.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)