На Брэстчыне, Глыбоччыне і Полаччыне прайшлі праваслаўныя гутаркі аб спайсах
Сустрэча студэнтаў са святаром адбылася ў Наваполацкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы будаўнікоў. 20 снежня навучальную ўстанову наведаў настаяцель храма абраза Божай Маці «Нечаянная Радость» Наваполацка, пратаіерэй Аляксандр Карандзей.
Следам за нарколагам, участковым інспектарам па справах непаўналетніх, старшынёй каардынацыйнага савета па прафілактыцы алкагалізму і наркаманіі а. Аляксандр казаў пра тое, якую шкоду здароўю чалавека і жыццю грамадства прыносяць наркотыкі. Затым студэнты паглядзелі дакументальныя фільмы пра наступствы прыёму спайсаў, паведамляе eparhia992.by.
Агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей у сям’і і школе» адбыўся ў Шуняской садзе-сярэдняй школе з удзелам благачыннага Глыбоцкай царкоўнай акругі, пратаіерэя Міхаіла Ізаіткі. У выступе святар казаў пра месца сям’і ў выхаванні маральнасці, якая несумяшчальная з прыймом наркотыкаў. Таксама было абвешчана пра тое, што з трэцяй чвэрці ў школе запрацуе гурток “Основы православной культуры».
Клірык Пакроўскага храма Жабінкі, святар Андрэй Петрусевіч выступіў на агульнашкольным бацькоўскім сходзе ў гарадской СШ № 3. 19 снежня ён прачытаў лекцыю аб праваслаўных пачатках фармавання здаровага ладу жыцця, паведамляе ekklisia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)