Папа Рымскі заявіў пра «значны прагрэс» у дыялогу з лютэранамі

papaПапа Францыск даў прыватную аўдыенцыю дэлегацыі нямецкай Евангеліцка-лютэранскай Царкве. Сустрэча з нямецкімі лютэранамі адбылася ў Ватыкане 18 снежня.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў гэтай галіны хрысціянства, Папа нагадаў аб «экуменічнай адказнасці» Каталіцкай Царквы, адзначыў прагрэс ў дыялогу паміж лютэранамі і каталікамі, а таксама зрабіў акцэнт на неабходнасці братэрства насуперак багаслоўскім адрозненням, якія не павінны паўставаць неадольнымі перашкодамі на шляху да агульнай мэты хрысціянскага адзінства, паведамляе ru.radiovaticana.va.

Асаблівы акцэнт Папа зрабіў на будучым 500-гадовым юбілеі Рэфармацыі, які будзе адзначацца ў 2017 годзе: «У цэнтры гэтай падзеі будзе агульная малітва і шчырая просьба да Госпада нашага Ісуса Хрыста аб дараванні правіны абодвум бакам, а таксама радасць сумеснага экуменічнага шляху».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі