У Мінску прадставілі пераклад Бібліі на цыганскую мову
У Мінску 22 снежня ў царкве адвентыстаў сёмага дня адбылася прэзентацыя Бібліі на цыганскай мове. Аўтар перакладу – ураджэнец Віцебшчыны, былы асветнік Лонданскага муніцыпалітэта адукацыі і старшыня брытанскай Рады цыганоў Валдэмар Калінін.
Працы над перакладам ён прысвяціў 25 гадоў свайго жыцця. Дапамагаў у выдавецтве кнігі старшы біскуп Царквы Адвентыстаў Сёмага Дня ў Беларусі Майсей Астроўскі, паведамляе ў Facebook сябар ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікола Лавіцкі.

Валдэмар Калінін таксама вядомы як паэт. Раней ён выдаў зборнік вершаў на цыганскай, англійскай і беларускай мовах.

Цікава, што ўдзел у прэзентацыі таксама прыняў нядаўна абраны біскуп Рэлігійнага Аб’яднання Абшчын Поўнага Евангелля ў Беларусі Леанід Вараненка, які таксама адзначыў вялікае значэнне перакладу Бібліі на мову народа Рома, уі па простаму – цыганоў. Многія цыганы наведваюць евангельскія цэрквы, у тым ліку і аб’яднання ХПЕ і чытаць слова Божае на роднай мове для іх будзе вельмі карысна і прыемна. Апроч таго, сам візіт біскупа Вараненкі да беларускіх хрысціян-адвентыстаў сведчыць аб жаданні супрацы на ніве евангелізацыі сярод шматлікіх нацыянальнасцяў, што насяляюць Беларусь.

Яшчэ адным важным момантам мерапрыемства стала выкананне песняў на вершы Рыгора Барадуліна. Музычныя творы напісаў і выканаў Аляксандр Віслаўскі, калісцьі музыка з “залатога складу” знакамітых “Песняроў”, а цяпер евангельскі вернік, які сваёй творчасцю служыць людзям і Богу. Для Валдэмара Калініна гэта стала прыемным сюрпрызам, бо працяглы час ён сябраваў і супрацоўнічаў з Барадуліным.
Як паведамляла Крыніца, у Мінску 4 снежня прэзентавана беларускае выданне Новага Запавету ў перакладзе пісьменніка Анатоля Клышкі. Выданне ўбачыла свет у выдавецтве «Пазітыў-цэнтр» пры падтрымцы Аб’яднання цэркваў Адвентыстаў Сёмага Дня ў Беларусі.
Фота Міколы Лавіцкага і Аляксандра Віслаўскага
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)