У Мінску прэзентуюць сёмы дыск з серыі «Беларускі Хрысціянскі Хіт»

Untitled-227 снежня у Мінску а 17:00 на Чарнышэўскага, 3 пачнецца святочны канцэрт-прэзентацыя новага дыску “Беларускі Хрысціянскі Хіт – 7. ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ”. У канцэрце ўдзельнічаюць гурт “Laudans”, Віктар Козел (“Tesaurus”), Андрэй Мельнікаў.

Серыя “Беларускі Хрысціянскі Хіт” была заснавана ў 2008 годзе. Спярша былі “Хрысціянскія гімны” (2008), “Хіты праслаўлення” (2009), зборнік калядных хітоў “Хрыстос нарадзіўся” (2009), велікодных “Хрыстос уваскрос” (2010), складанкі “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” (2010) і “Беларускі пілігрымскі хіт” (2014). Наступнымі ў праекце “БХХ” чакаюцца “Беларускі Хрысціянскі Рок” і “Беларускі Літургічны Спеў”, паведамляе bchd.info.

Серыя прадстаўляе найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесій па-беларуску. Кожны дыск пачынаецца беларускім духоўным гімнам “Магутны Божа” ў розных выкананнях, большасць заканчваецца спеўнай малітвай “Ойча наш”. Для кожнага зборніка папярэдне набіраецца 30-40 кампазіцый, з якіх фокус-групы (супольнасці вернікаў па 7-10 чалавек з розных рэгіёнаў) адбіраюць 20 найбольш моцных.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі