У сёлах пад Дзятлавам праваслаўныя святары асвяцілі амбулаторыю і бібліятэку

biblНастаяцель праваслаўнага храма святых князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі на Дзятлаўшчыне іерэй Аляксей Сцепановіч прыняў удзел у адкрыцці новай амбулаторыі ў аграгарадку Хвінявічы.

На цырымоніі адкрыцця, якая адбылася 22 снежня, а. Аляксей нагадаў пра тое, што цела – гэта храм для несмяротнай душы, таму трэба клапаціцца пра яго, бо здароўе – Божы дар чалавеку, пасля чаго асвяціў новы будынак, паведамляе eparhia.by.

У Наваельні настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэй Валерый Мануйла асвяціў новы будынак Наваельнянскай пасялковай бібліятэкі. Падчас цырымоніі адкрыцця бібліятэкі 22 снежня, на якой прысутнічалі прадстаўнікі свецкай улады, а. Валерый пажадаў работнікам бібліятэкі плённай працы ў славу Божую і падарыў бібліятэчнаму фонду «Праваслаўны буквар» і «Закон Божы».

Падарункі школьнай бібліятэцы вёскі Цырын зрабіў таксама настаяцель храма святога Арханёла Міхаіла протаіерэй Алег Сушко падчас гутаркі з малодшымі школьнікамі 22 снежня  – кнігі духоўнага зместу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі