Выпускны прайшоў у Школе духоўнага росту царквы «Новае Жыццё»

2014-12-21shkola6-300x205Свята ў гонар заканчэння Школы духоўнага росту адбылося ў клубе «Pollemona» мінскай царквы хрысціянаў поўнага Евангелля «Новае Жыццё» 21 снежня.Навучанне ў школе накіравана на больш глыбокае вывучэнне біблейскіх ісцін і праходзіць у царквы «Новае Жыццё» штогод.У гэтым годзе 21 выпускнік атрымаў дыплом аб заканчэнні школы і ўнікальнае выданне Бібліі ў сучасным перакладзе ў падарунак, паведамляе newlife.by.

У гэтым годзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі (якiя слаба чуюць) з дапамогай сурдаперакладчыка таксама змаглі навучацца ў школе і скончыць яе.

Дырэктар школы духоўнага росту Аліса Языкова, пастар Марыя Семиренко і іншыя выкладчыкі павіншавалі навучэнцаў з заканчэннем навучання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі