Забойца святара на Кубані атрымаў 12 гадоў калоніі строгага рэжыму

судУ Краснадарскім краі Расіі Беларэчанскi раённы суд прысудзіў 43-гадовага Юрыя Скрыпалева, які абвінавачваецца ў забойстве святара і падпале яго хаты, да 12 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Пры вынясенні прысуду суд ўлічыў, што забойца сам з’явіўся ў паліцыю з пакаяннем. На судзе ён таксама не адмаўляў сваёй віны, перадае interfax-religion.ru.

Юрый Скрыпалеў забіў настаяцеля Свята-Пакроўскага храма горада Беларэчанск протаіерэя Мікалая Мядзенцава ў кастрычніку 2013 года. Ён з дапамогай газы падпаліў дом святара, каб схаваць сляды злачынства. Змясціўшы труп у багажніку аўтамабіля святара, злачынец паспрабаваў уцячы, але на скрыжаванні урэзаўся ў дрэва.

Прычынай забойства стала маёмасная спрэчка Юрыя Скрыпалева з былой жонкай, якая была пляменніцай святара.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі