Беларусь сустракае Раство з аўтазакамі (фотафакт)

аўтазакБеларуская міліцыя 24 і 25 снежня ўзяла пад асаблівую ахову хрысціянскія храмы краіны, вернікі якіх святкуюць у гэтыя дні Раство. Міліцыянты з металадэтэктарамі стаяць каля ўваходаў у святыні, правяраючы сумкі вернікаў. Так, 25 снежня каля касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску з-за прынесенай сімволікі спрэчкі з міліцыянтамі ўзніклі ў парафіяніна, грамадскага актывіста графа Аляксандра Прушынскага.

А каля некаторых цэркваў – як напрыклад каля архікатэдральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску – увечары 24 снежня была нават прыпаркаваныя адны з прыкмет беларускай стабільнасці – міліцэйскія аўтазакі (на фота), якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для барацьбы з іншадумцамі.

аўтазак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі