З выпускнікамі і малымі праваслаўныя святары пагаварылі аб сямейнай любові

zabinkaКлірык Пакроўскага храма ў Жабінцы, святар Андрэй Петрусевіч наведаў гарадскі ліцэй у рамках запланаванага на гэты навучальны год цыклу гутарак аб сям’і і шлюбе. 23 снежня адбылася гутарка на тэму «Грехи, разрушающие семью».

Звяртаючыся да выпускнікоў, святар звярнуў асаблівую іх увагу на тое, што яшчэ да знаёмства з будучым спадарожнікам жыцця мы здзяйсняем учынкі, якія граюць вызначальную ролю ў станаўленні будучай сям’і, паведамляе ekklisia.by.

У Мажэйкаўскай сярэдняй школе на тую ж тэму святар пагаварыў з малымі. 22 снежня настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Лебяда на Лідчыне, іерэй Мікалай Ахотніцкі пагаварыў аб тым, як важна напярэдадні светлага свята Нараджэння Хрыстовага асабліва клапаціцца аб падтрыманні атмасферы любові ў сям’і і ўважліва ставіцца да бацькоў. Гісторыя тулянняў Святой Сям’і, што не знайшла прытулку ва ўсім Бэтлееме, выклікала ў дзяцей шчырае суперажыванне. Айцец Мікалай нагадаў дзецям, што галоўнае ў святкаванні Раства – зусім не падарункі і ёлка, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі