Хрысціянскія фільмы: Першы фільм пра Майсея
1 студзеня ў беларускі кінапракат выйдзе фільм “Зыход: каралі і багі”, прысвечаны падзеям біблійнай кнігі “Зыход”. Пакуль жа стужка яшчэ не з’явілася ў беларускіх кінатэатрах, мы прапануем вашай увазе паглядзець, з чаго ўсё пачыналася: самы першы фільм пра зыход габрэйскага народу з Егіпта.
Фільм “10 запаветаў” быў зняты ў далёкім 1923 годзе ў ЗША кінакампаніяй “Paramount Pictures”. Яго здымкі праходзілі ў тыя часы, калі не было не толькі колеру, але яшчэ і гуку.
“Наш сучасны свет вызначае Бога як “рэлігійны комплекс” і насміхаецца з Дзесяці запаветаў як са старамодных. Але скрозь гэты смех надышлі знішчальныя грымоты Сусветнай вайны. І цяпер прасякнуты крывёю, горкі свет больш не смяецца – плача ў пошуках выйсця.
Але ж існуе толькі адно выйсце. Яно існавала да таго, як было выбітае на каменных табліцах. І будзе існаваць, калі камяні разбурацца. Дзесяць запаветаў – гэта не правілы, якія трэба выконваць у якасці асабістай ласкі для Бога. Гэта фундаментальныя прынцыпы, без якіх чалавецтва не можа суіснаваць. Гэта не законы – гэта Закон”, – гаворыцца на пачатку фільма.
Фільм складаецца з дзвюх частак: першая распавядае непасрэдна пра біблійныя падзеі і атрыманне Дзесяці запаветаў, другая – пра тое, што можа здарыцца, калі грэбаваць імі.
Арыгінальная назва: The Ten Commandments
Год выпуску: 1923
Рэжысёр і прадусар: Сэсіл дэ Міль
Сцэнарый: Джэні МакФэрсан
У ролях: Тэадор Робертс, Чарльз дэ Рош, Эстэл Тэйлар, Джулія Фэй, Рычард Дыкс, Род Ля Рок і іншыя.
Краіна: ЗША
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)