У Менску прадставілі дыск «Люблю Беларусь» з серыі «Беларускі Хрысціянскі хіт» (фотарэпартаж)

хрысціянскі хіт 127 снежня ў Менску прайшоў святочны канцэрт-прэзентацыя новага дыску з серыі “Беларускі Хрысціянскі Хіт” – “Люблю Беларусь”. Вядоўцамі канцэрту былі заснавальнік музычнай серыі Павал Севярынец і “ды-джэі Адраджэння” Алесь Мазанік ды Павал Дзюсекаў.

У канцэрце ўзялі ўдзел каталіцкі гурт “Laudans”, праваслаўны бард Андрэй Мельнікаў, бард Маргарыта Тарасава. Рэжысёрка Вольга Мікалайчык прадставіла кліпы на песні каталіцкай музыкі Юліі Фраловай.

Серыя “Беларускі Хрысціянскі Хіт” заснавана ў 2008 годзе. Ужо выдадзеныя “Хрысціянскія гімны” (2008), “Хіты праслаўлення” (2009), зборнік калядных хітоў “Хрыстос нарадзіўся” (2009), велікодных “Хрыстос уваскрос” (2010), складанкі “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” (2010) і “Беларускі пілігрымскі хіт” (2014). Наступнымі чакаюцца “Беларускі Хрысціянскі Рок” і “Беларускі Літургічны Спеў”.

Серыя прадстаўляе найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесій па-беларуску. Кожны дыск пачынаецца духоўным гімнам “Магутны Божа” ў розных выкананнях, большасць заканчваецца спеўнай малітвай “Ойча наш”. Для кожнага зборніка набіраецца 30-40 кампазіцый, з якіх фокус-групы вернікаў адбіраюць 20 найбольш моцных.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі