У Наваполацку ўлады праверылі выкананне заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання
Пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях адбылося 23 снежня ў Наваполацкім гарвыканкаме.
На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі аддзелаў Наваполацкага гарвыканкама, гарадскіх арганізацый, былі запрошаныя прадстаўнікі рэлігійных арганізацый. У адміністрацыйную зону Наваполацкага гарвыканкама ўваходзяць чатыры праваслаўныя царквы Полацкай епархіі. На пасяджэнні камісіі размова ішла аб стане рэлігійных арганізацыяў. Папярэдне была правераная дакладнасць вядзення дакументацыі, выканання санітарных і тэхнічных нормаў, выканання заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання, паведамляе eparhia992.by.
Прадстаўнікі свецкай улады і рэлігійных арганізацый пазначылі планы дзейнасці на наступны год – святкаванні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, правядзенне урачыстасцяў, прысвечаных 1000-годдзю смерці князя Уладзіміра. Гаварылася аб папулярызацыі вопыту дзейнасці сярэдніх школаў № 14 і № 15, якія атрымалі гранты міжнароднага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)