У Верхнядзвінскім і Ушацкім благачыннях святары наведалі хворых і састарэлых

polacakНапярэдадні Раства Хрыстова ў межах наведванняў  адзінокіх састарэлых, змешчаных у сацыяльныя ўстановы, благачынны Ушацкай праваслаўнай царкоўнай акругі пратаіерэй Вячаслаў Лобец наведаў дамы састарэлых у вёсцы Дуброўка і аграгарадку Вялікія Дольцы.

Сустрэчы з адзінокімі нямоглых людзьмі адбыліся 27 снежня. Айцец Вячаслаў паспавядаў і прычасціў старых, павіншаваў іх і работнікаў сацыяльных палатаў з надыходзячым святам Божага Нараджэння, падарыў невялікія абразкі, паведамляе eparhia992.by.

Таксама 27 снежня настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Верхнядзвінску пратаіерэй Валянцін Вабішчэвіч разам з сёстрамі міласэрнасці прыехаў у Верхнядзвінскую раённую цэнтральную больніцу, дзе спавядаў і прычашчаў хворых, папярэдне падрыхтаваных сёстрамі да прыняцця Таямніцаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі