Дарослыя і дзеці ў царкве “Новае жыццё” пранікліся Каляднай гісторыяй

SONY DSCДзіцячае свята, прысвечанае Божаму Нараджэнню, прайшло у мінскай царкве хрысціянаў поўнага Евангелля «Новае Жыццё» 25 снежня.

З першых хвілін святочнага дзеяння гледачы былі пагружаныя ў атмасферу Раства. Гледачы змаглі ўбачыць калядную гісторыю, якая разгортваецца на гарадскіх вуліцах, але замест Віфляема мінчане убачылі свой родны горад.

У канцы тэатральнага дзеяння пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка падсумаваў паказанае ў спектаклі, патлумачыўшы важнасць гэтага вялікага падзеі – нараджэння Госпада Ісуса Хрыста, паведамляе newlife.by.

Кожнае дзіця на свяце атрымала падарунак.

Таксама святочнае служэнне, прысвечанае святу Нараджэнню Хрыстову, прайшло ў царкве «Новае Жыццё» увечары 24 снежня.

Акрамя дарослых выканаўцаў, у канцэрце прыняў удзел дзіцячы хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Міцкевіча.

Старэйшы пастар Вячаслаў Ганчарэнка павіншаваў прысутных з Калядамі Ісуса Хрыста.

У заключэнне ўсе, хто прыйшоў у царкву ўпершыню, атрымалі падарункі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі