У БАПЦ рукаўскладзены ў сан новы дыякан

2321 снежня, у 3-ю Нядзелю перад Калядамі, якая ў старажытнай Кіева-Літоўскай Мітраполіі мела назоў Нядзелі трох Віленскіх пакутнікаў, у катэдральным саборы Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася архірэйская служба, у якой узялі ўдзел архіепіскап Святаслаў Логін і пратаіерэй а.Іван Кухар.

У часе святой Літургіі іпадыякан Мікола Шчэрба быў пасвечаны ў сан дыякана, паведамляе belapc.org.

Сваё служэнне айцец дыякан Мікола будзе праходзіць у катэдры БАПЦ, дзе дагэтуль ён быў парафіянінам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі